24 чэрвеня Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя -- БНФ арганізавала штогадовыя мэмарыяльныя мерапрыемствы паблізу г. Чэрвеня (былы Ігумен) Менскага раёну. Да сяброў Партыі далучылася шмат дзяўчат і хлопцаў -- маладых беларускіх патрыётаў.
Ігуменскую турму расейскія акупанты нашай зямлі пабудавалі яшчэ на прыканцы 18 стагоддзя. Ворагі Беларусі пакарысталіся турмой і ў чэрвені 1941 года, калі каты НКВД гналі калёны вязьняў з Менскай турмы ў бок Расеі. Палітычных вязьняў вывелі з Ігуменскай турмы 25 чэрвеня і п