ПРЫСЯГА ЗАСЯДАЦЕЛЯЎ (Відэа)

Вяршыць правасуддзе няпроста, нават калі займаешся гэтым усё жыццё. Яшчэ складаней, калі ты далёкі ад юрыспрудэнцыі і ні разу ў жыцці не быў у зале судовых пасяджэнняў. Тым не менш, у нашай краіне права судзіць прадастаўлена не толькі прафесійным служыцелям Феміды, але і народным засядацелям. На днях у актавай зале БарДУ для прыняцця прысягі сабралі каля сямісот народных засядацеляў Брэсцкага абласнога суда і суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.
Back to Top