Абласная спажыўкааперацыя змагаецца за кожны рубель ()

У Віцебскай вобласці аблспажыўсаюз абслугоўвае 5,5 тысяч населеных пунктаў. Больш за 80% з іх – з колькасцю насельніцтва да 50 чалавек, тры тысячы хутароў маюць менш за 10 жыхароў. Гандаль у аддаленых вёсачках ідзе ў страты. Праблема росту эканамічнай эфектыўнасці і якасці абслугоўвання сельскага насельніцтва па-ранейшаму стаіць востра. У Полацкім раёне развітая гандлёвая сетка – і канкурэнцыя вялікая. Улетку крамы райспажыўкааперацыі яшчэ прыносяць нейкі прыбытак. А зімой, калі дачнікі з’язджаюць, насельніцтва вёсак памяншаецца ў разы, а выдаткі на ўтрыманне гандлёвых аб’ектаў павялічваюцца, страты растуць. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top