“Мы будзем вызваляць Беларусь!“ Беларускі вайсковец далучыўся да ўкраінскага войска / Ваяры

У чарговым выданні “Ваяроў“ мы пазнаёмім вас з беларускім добраахвотнікам батальёну “Тэрор“ з пазыўным Борт. Борт – былы вайсковец, актыўны ўдзельнік пратэстаў у 2020 годзе. З пачаткам вайны ва Украіне Борт далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў. Ён прыехаў ваяваць супраць Расеі разам са Змітром Тэрорам Апанасовічам, з якім пазнаёміўся ў Беларусі падчас паслявыбарчых пратэстаў. Зміцер загінуў 26 сакавіка 2022 года ў баі за Ірпінь, у ягоны гонар батальён атрымаў назву “Тэрор“. У гэтым выданні вы пабачыце эксклюзіўныя баявыя відэа з асабістага архіву Борта, а таксама даведаецеся пра ўзровень падрыхтоўкі беларускіх добраахвотнікаў, пра іхную экіпіроўку і пра тое, як яны мадэрнізуюць зброю, а таксама тое, як правільна перасоўвацца па мясцовасці ў ваенных умовах, – і шмат цікавага з баявых будняў беларускіх ваяроў. Дасылайце нам відэа ў чат-бот – Старонка БЕЛСАТ – Старонка В
Back to Top