Натарыус Мінскай гарадской натарыяльнай акругі АЛЕНА ЛУБЕШКА – госця вядучых праграмы «Актуальны мікрафон» ДЗМІТРЫЯ РУБАШНАГА і НАТАЛЛІ СЦЁПАЧКІНАЙ.
Чым матывуюцца муж і жонка, калі вырашаюць заключыць шлюбны дагавор і якія пазіцыі ў ім сёння найбольш папулярныя? Ці можна заключыць дагавор яшчэ да шлюбу і хто можа яго скасаваць? Што значыць надзвычай нявыгаднае становішча і як яго пазбегнуць? Хто будзе аддаваць даўгі і выплочваць крэдыты пасля разводу? Што нельга ў шлюбным дагаворы і чаму?..