Якія найноўшыя тэхналогіі прымяняюць віцебскія флеболагі ()
Актуальныя пытанні сасудзістай хірургіі абмеркавалі вядучыя спецыялісты рэгіёну на абласной навукова-практычнай канферэнцыі. Пляцоўкай для яе правядзення традыцыйна выступіла клініка Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Новыя падыходы ўрачы прымяняюць і ў медыцынскай практыцы, і ў абмене вопытам. Падчас канферэнцыі хірургі маглі он-лайн сачыць за ходам аперацыі на венах. Пацыент у свядомасці, размаўляе з хірургам і, нават пытаецца пра ход аперацыі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018