Куды заўгодна з гэтага свету: Шарль Бадлер і яго паэзія
9 красавіка спаўняецца 200 гадоў Шарлю Бадлеру (1821-1867). У гэты дзень а яго беларускі перакладчык Андрэй Хадановіч прачытае лекцыю пра вялікага французскага творцу, аўтара культавых “Кветак Зла” і “Парыжскага спліну”, пачынальніка паэзіі сімвалізму, бацьку ўсіх паэтаў-дэкадэнтаў.
Чаму Бадлера называюць “Капернікам паэзіі, якая дагэтуль была беспаваротна пталемееўскай”? Як Бадлер сам выбраў свой лёс “выклятага” паэта? Чаму навучыўся ў Эдгара По і як развіў ягоныя ідэі? Як “пераплавіў” у паэтычныя вобразы тэорыю сусветнай аналогіі Эмануэля Сведэнборга? Што такое звышпрыродная эстэтыка і магічная паэтыка Бадлера? Як тры галоўныя каханні ў жыцці паэта ператварыліся ў тры цыклы яго любоўнай лірыкі? Як Бадлер выбіраў назву для сваёй галоўнай кнігі? Чаму хацеў, але так і не назваў яе “Лесбійкі”? Як потым трапіў пад суд і быў асуджаны за яе?
Чаму “Кветкі Зла” – не зборнік, а менавіта кніга паэзіі, і якім чынам іх аўтар паўплываў на паэтаў-наступнікаў – ад Норвіда да Багдановіча – у мастацтве кнігаўкладан
1 view
1561
470
11 months ago 00:14:06 1
Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія
4 years ago 01:49:57 239
Куды заўгодна з гэтага свету: Шарль Бадлер і яго паэзія