Фотасесію для выхаванак дзіцячага дома арганізавалі валанцёры ()

У рамках рэспубліканскага дабрачыннага праекта «Усе фарбы жыцця для цябе» дзяўчаты змаглі адчуць сябе сапраўднымі прынцэсамі. У ролі стылістаў выступілі навучэнцы Віцебскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа. Яны зрабілі юным мадэлям прычоскі, дызайнер падабрала сукенкі і ўпрыгожванні, а фатограф усю гэтую прыгажосць увасобіў на фотаздымках. На памяць пра незвычайны праект дзяўчаты ў Віцебскага дзіцячага дома атрымаюць партфоліа з уласнымі здымкамі. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top