Музыка Аляксандры Пахмутавай
Словы Расціслава Завістовіча
Запаветны напеў, далячыняў смуга
У чаканьні зары, што заблішча сляпушча -
Як свая мне твая векавая туга,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.
Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў,
І часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-дальніх вякоў
Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча.