Наваполацкая гарадская бальніца адзначае 55-годдзе ()
Сёння тут працуюць больш за 400 медыкаў. З 11 спецыялізаваных аддзяленняў бальніцы 5 – міжраённага профілю. У 2017-м годзе тут адкрылі кабінет камп’ютарнай тамаграфіі. Гэта навінка дазволіла падняць на новы ўзровень аказанне медыцынскай дапамогі пры неўралгіі, павысіць якасць дыягностыкі анкалогіі на ранніх стадыях, эфектыўна дапамагаць пацыентам пры цяжкіх траўмах. Таксама сёлета новапалачане набылі апарат для лазернай хірургіі ў аддзяленне афтальмалогіі і усталявалі сучасныя апараты ультрагукавой дыягностыкі.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017