У Менску габрэі маглі ўратаваць Маскавіцкую імперыю ад развалу / Вусы Скарыны
🔷 [club22639447|У МЕНСКУ ГАБРЭІ МАГЛІ ЎРАТАВАЦЬ МАСКАВІЦКУЮ ІМПЕРЫЮ АД РАЗВАЛУ / ВУСЫ СКАРЫНЫ]
Каханне заснавальніка паліцэйскага сыску Масковіі Зубатава да рэвалюцыянеркі з-пад Горадні Вільбішэвіч зрабіла Менск горадам з падкантрольнаю ўладам палітычнаю свабодай. І ледзь не ўратавала Маскавіцкую імперыю.
У 1902 годзе Сяргей Зубатаў, заснавальнік сістэмы палітычнага сыску дарэвалюцыйнай Масковіі, надумаў паставіць эксперымент, месцам для якога абраў Менск. Моцна паўплывала на выбар сярод мноства гарадоў колішняй Маскавіцкай імперыі яго каханне да Марыі Вільбушэвіч (1879–1961), рэвалюцыянеркі з Ласосны каля Горадні.
Як гэтае каханне перарасло ў ідэю стварыць легальны рабочы рух? Што за Габрэйская незалежная рабочая партыя ўзнікла ў Менску? І як сённяшняя сталіца Беларусі сталася сусветным цэнтрам сіянізму, які дамагаўся адраджэння Ізраілю? І чаму саюз Зубатава з Вільбушэвіч мог уратаваць Маскавіцкую імперыю, але гэтага так і не адбылося?
Глядзіце ў новым выданні праграмы #ВусыСкарыны:
00:00 Пра тэрарызм, сіянізм і “русский мир“
01:04 Сяргей Зубатаў (1864–1917)
01:37 Супраца з паліцыяй
02:21 Будаўніцтва палітычнай выведкі на еўрапейскі манер
03:05 Узорная сістэма палітычнага вышуку і Маскоўскі дэпартамент паліцыі
03:48 БУНД
04:19 Марыя Вільбушэвіч
05:53 Каханне Зубатава і Вільбушэвіч
08:03 Легальны рабочы рух
10:02 Габрэйская незалежная рабочая партыя і Першы з’езд сіяністаў Маскавіцкай імперыі ў Менску
12:30 Лёс Зубатава
14:10 У гонар Марыі Вільбушэвіч у Ізраілі названыя некалькі вуліцаў
15:17 Сіянізм дабіўся свайго