“То ня дудка“ – першы апублікаваны трэк з развітальнага альбома “Крамбамбулі“ - “Чырвоны штраль“.
– За сваю гісторыю “Крамбамбуля“ была гламурнай, была дуракаватай, а зараз сітуацыя прымусіла нас стаць больш сур’ёзнымі, – распавёў Лявон Вольскі. – Гэта песня будзе адчыняць альбом, бо гэта кшталту прадмовы, уводзінаў у тэму. Яна пра тое, што сёння мы адтапырваемся, а заўтра можа трэба будзе ісці змагацца за родны край.
Альбом: “Чырвоны Штраль“ (2015)