Led Zeppelin, Pantera, Прынс — і ўсе яны хацелі працаваць з беларусам! Майстар на мільён доллараў

Да гэтага майстра з Гомеля стаіць чарга з сусветных знакамітасцяў. Ён рабіў залатую гітару для Прынса, а Даймбэг Дарэл называў яго любімым спецыялістам. Бадзі Гай, Джымі Пэйдж, Пол Стэнлі — гэта толькі маленькі спіс музыкантаў, для якіх Юрый Шышкоў рабіў інструменты. Fender давярае яму вытворчасць гітар з брыльянтамі, а зоркі рок-музыкі ў захапленні ад супрацы з беларусам. Сёння я раскажу вам гісторыю чалавека, які пачынаў рабіць гітары ў склепе, а ў выніку стаў адным з самых запатрабаваных спецыялістаў у свеце. Гэта канал пра музыку Беларусі, я Саша Чарнуха. Тут, у «Міністэрстве сепультуры», мы паспрабуем разабрацца, што адбываецца ў беларускай музыцы. Падпісвайцеся і стаўце лайк пад відэа, калі яно вам спадабалася. Гэта матывуе мяне здымаць новыя ролікі. 🎸 Мае сацыяльныя сеткі, дзе яшчэ больш музыкі: Telegram: Instagram: Twitter: 🎸 Папярэднія выпускі: #беларусь #музыка #ledzeppelin
Back to Top