Акция “Смерть Тирану“ в Минске

У той час, калі апазіцыя намагаецца аб’яднацца, каб байкатаваць бліжэйшыя, так званыя, выбары, а рэжым заклапочаны магчымымі пратэстамі – мы, анархісты, правялі некалькі акцый, у якіх закранулі тэмы байкоту выбараў, Плошчы, палітвязняў, а таксама напомнілі людзям, чаго варты любы дыктатар. У ноч з 28 па 29 ліпеня ўздоўж усяго Партызанскага праспекта г. Мінска, а таксама ў цэнтры былі расклееныя ўлеткі “Плошча будзе! Не вары боршч! Выходзь на вуліцы!”, “Наш ответ вашым выборам!”, “Свабоду палітвязням!”. А на мосце праз праспект Пераможцаў, побач з новай рэзідэнцыяй Лукашэнкі, пабудаванай на народныя грошы, быў вывешаны банер – “Смерть тирану!”. Характэрна, што зранку на гэтым месцы можна было назіраць шмат разгубленых псоў рэжыма. Праваронілі…
Back to Top