Уладзімір Караткевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха“

Аднойчы мае вучні звярнуліся да мяне з пытаннем: “ У беларускай літаратуры ёсць шмат вельмі цікавых твораў. Чаму іх не чытаюць людзі?!“ Дык чаму? Я, напрыклад, адказаў ім, што некаторыя проста не ведаюць пра тое, наколькі гэтыя творы не толькі цікавыя, але і карысныя! Што можна зрабіць, каб выправіць гэтую сітуацыю? Хм... Карацей кажучы, вырашылі мы з дзецьмі правесці праект “Свая рэклама“. Нейкіх абмежаванняў прад’яўлена не было. Тэматыка таксама не даводзілася. толькі аўтары - Іван Шамякін ці Уладзімір Караткевіч. Праграма патрабавала... Ролікаў атрымалася ВЕЛЬМІ ШМАТ! Розных узроўняў... Накірункаў... Пачынаем цыкл трансляцый “Свая рэклама“. Вучаніцы 9 “В“ вырашылі паведаміць гледачам гісторыю напісання аповесці Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха“. Распрацавалі сцэнар. Паехалі ў другі горад. Знялі. Зманціравалі. Малайцы!!!
Back to Top