У ВЫСОКІМ НЕБЕ

У высокiм небе - Валерый Дайнека (Песняры) словы: А. Лягчылаў Наша мова, як песня дубровы, Як крынічны ігрысты ручай, Як матуліна ціхае слова, І пяшчота, і боль, і адчай. У высокім небе - птушкі-журавы, Ля радзімай хаты шчасця астравы. Пах палыну горкі вецер разгані, Маладая зорка свеціць з вышыні. Нашых песен нягучныя словы, І прыходзяць яны не здалёк, Не падзеліш ты родную мову, Ты без мовы апаўшы лісток.
Back to Top