Бітва на Нямізе (падушкамі)

8 чэрвеня ў самым цэнтры Мінску два рыцара рубіліся не на жыццё а на смерць... падушкамі. Мінакі з цікавасцю назіралі за двума мужнымі ваярамі ў поўнай рыцарскай экіпіроўцы, якія сышліся ў двубоі на ажыўленых вуліцах сталіцы. Першы двубой адбыўся на плошчы Якуба Коласа, другі — каля Гандлёвага дома на Нямізе. Паводле папярэдніх дадзеных, ніхто не пацярпеў. Арганізатары перфомансу кажуць, што гэта толькі пачатак. Сапраўдная бітва падушкамі яшчэ наперадзе. Правесці яе плануюць 15 ліпеня ў гонар 600-ай гадавіны Грунвальдскай бітвы.
Back to Top