Петр Елфимов. “I змоўкла гiтара“. Музыка - Измаил Капланов, слова - Н. Солодкая
Источник -
“Песни возвращаются“ памяти Измаила Капланова II ч. (канал Александра Кремко)
Пяснярская доля, пяснярская слава —
Зязюля ў бярозах пра тое кувала.
Крынічанька песні цячэ-выцякае,
Да роду свайго беларусаў гукае.
Той спеў малітоўны здалёку пачуўся,
Ўладзімір Мулявін — душа Беларусі.
Балючыя струны сарваліся ў крыку,
І змоўкла гітара, стамлёная звыкла.
Прыпеў:
Ой, ці не каліна мыецца слязамі —
Кветачка-дзяўчына пра любоў казала.
Ой, ці не матуля сына праважае —
Родная старонка так цябе кахае.
Тут спелыя росы каханнем паілі,
У храме жывою вадою крапілі.
Стаў край гэты самым мілейшым куточкам,
Мужнеюць сыны і красуюцца дочкі.
Малілася сэрца і голас маліўся,
Ў малітве з зямлёй белароснаю зліўся,
Паўсюль Беларусь пазнавалі па песнях,
А сёння душа яе — птах паднябесся...
13 views
1130
347
1 month ago 00:06:55 1
Петр Елфимов-Звездочка моя ясная Главная сцена 2015