Алесь Наркевіч: Жыві, змагайся, перамагай!

Як не здаесься – то й не здадуць. Не прадаесься – не прададуць. Запозна кленчыць ды модлы ныць – Гатовы біцца – то будзеш жыць. Няма нікога – хто над табой. А той, хто побач – і ёсьць герой. Наўкола, браце, сьвяты наш Край – Жыві, змагайся, перамагай! І калі заўтра усё ж вайна, Дарога, сябра, у нас адна. Запозна кленчыць ды модлы ныць – Гатовы біцца – то будзем жыць. Няма нікога – хто над табой. А той, хто побач – і ёсьць герой. Наўкола, браце, сьвяты наш Край – Жыві, змагайся, перамагай! А
Back to Top