За наш беларуский язык / За нашу независимость / За наше культурное пространство
Беларуская мова – адзіная дзяржаўная мова!
Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) лічыць неабходным захаванне беларускай мовы як галоўнай прыкметы існавання ў Еўропе і свеце мадэрновай беларускай нацыі.
Мы лічым, што наступы ідэалогіі “русского міра”, якія робіць Расійская Федэрацыя, павінны быць спыненыя. Мы павінны пакласці канец спробам асіміляцыі беларусаў і украінцаў для стварэння “трыадзінага” “вялікарускага” народа, як гэта было ў ХІХ ст.
Беларуская мова, як адзіная дзяржаўная мова, на працягу некалькіх гадоў павінна стаць мовай дзяржаўнага апарату, судоў, пракуратуры, войска, спецслужбаў, адукацыі, устаноў культуры і СМІ.
Фармаванне нацыянальнай эліты павінна грунтавацца на беларускім патрыятызме, заснаваным на грунтоўным веданні не толькі беларускай мовы, але і гісторыі, культуры, народных традыцый.
Для гэтага Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) у межах рэанімацыйнага пакета рэформаў прапануе канцэпцыю рэформы, якая разлічана на 12 гадоў і ахоплівае ўсіх грамадзян Беларусі без выключэння.
У межах рэформы плануецца:
- распрацаваць графік вяртання беларускай мовы ва ўсе сферы грамадскага жыцця краіны;
- стварыць картатэку беларускамоўных спецыялістаў у Беларусі і за яе межамі;
- распачаць курсы для вывучэння мовы для дзяржслужбоўцаў, выхавацеляў, настаўнікаў і выкладчыкаў;
- стварыць аўтарскія калектывы для напісання вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў;
- змяніць канцэпцыю дзяржаўных СМІ і праз іх папулярызоўваць беларускую мову, культуры і традацыі беларусаў, а таксама нацыянальных мяньшыняў, што здаўна жывуць на Беларусі;
- стварыць выдавецтвы для перакладу на беларускую мову шэдэўраў сучаснай літаратуры;
- зрабіць штогадовыя выдаткі на развіццё культуры ў краіне не менш за 2,5 % ад аб’ёму гадавога бюджэту.
Падрабязней пра рэформу аб захаванні і пашырэнні дзяржаўнай беларускай мовы чытайце на сайтах .
#bsdp
4 views
627
145
1 week ago 00:15:34 1
🚀Запуск нового проекта на 250 стран мира! Эксклюзив от Президента! 💸Доход №1 в мире до 1 000 000$
1 week ago 00:01:07 1
Ветеран Чечни о войне с Украиной
1 week ago 00:10:37 1
❗️ Зеленский, Трамп, Вэнс в Овальном кабинете: полное видео перепалки на русском языке
1 week ago 01:05:08 1
2 марта Включи! Один раз в год читаю МОЛИТВУ О ПРОЩЕНИИ ГРЕХОВ и БЕД НЕ ЗНАЮ! Защищает от ВСЕГО