А ў полі тры дубы

А ў полі тры дубы схіліліся да зямлі. Вецер лісьця шатаець, парэнь дзеўку пытаець. Дзяўчыначка чыя ты, ці ня выйдзеш гуляць ты. Не пытайся чыя я, выйдзеш ты і выйду я. Бо я дочка папова, хоць з кім гуляць гатова. А я тожа папоў сын, гатоў гуляць хоць і з кім. А ў лузе крыніца, там халодна вадзіца. Там журавель ваду піў, маё сэрца утапіў. Докшыцкі раён.
Back to Top