10 сучасных ферм і новы свінакомплекс ()

Кітайская карпарацыя Drex Food group пацвердзіла намер аб інвестыцыях у будаўніцтва буйных малочна-таварных ферм у Віцебскай вобласці. Аб гэтым было заяўлена падчас візіту міністра сельскай гаспадаркі Леаніда Зайца ў Кітайскую Народную Рэспубліку. Інвестыцыйны дагавор бакі збіраюцца падпісаць напрыканцы снежня. Віцебская вобласць распрацавала стратэгію развіцця малочнай жывёлагадоўлі, якая прадугледжвае будаўніцтва 10 сучасных ферм, у тым ліку з удзелам кітайскіх інвестыцый ў Сенненскім, Чашніцкім і Талачынскім раёнах. На завяршальны этап выходзяць работы на першым пабудаваным за апошнія 30 год комплексе па вырошчванні свіней у Талачынскім раёне. Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2017
Back to Top