А ўжо ж Іван наступаець [купальская]

2022/06/24_Svajksta: Купальская вечарына. DAINAVA: А ўжо ж Іван наступаець [купальская / Верхнядзьвінскі р-н, вв. Канчаны, Ігналіна] Відэа: Сяргей Чубрык *** А ўжо ж Іван наступаець Чалядзінаў пабуджаець – Уставайце, чалядзіны Вывадзіце коней ў поле Толькі майго не вядзіце, Злотам-срэбрам прыбярыце Я й паеду ў чыста поле Ў чыста поле, проціў сонца Буду сонца пілнаваці, Да як будзе сойца йграці – Іграй, сонца, харашэнька Для малойца весяленька А для бога прыгожанька А ўжо сонца ўзнялося І ў вяночкі спавілося І галоўку ўчасала, І касіцу ўплітала
Back to Top