Трошачкі

Слова: Алєксєй Андрюхін Трошачкi Слова Алєксєя Андрюхіна: Я братаўся з дубамі і клёнамі, цалаваўся з рабінамі, бярозамі ды, паклаўшы за пазуху сонейка, я пайшоў на зустрэчу з ноччу. Ды пабачыўшы цемру бязлічную, у вачах адзіноцтва глыбокае, я зпужаўся, пабег, як апараны, ды маліўся у шэпт, і ў крык: “Трошачкі, трошачкі дапамажы ты мне, Маці-Прырода, нарадзі мяне ты зноў! Трошачкі, трошачкі аберажы мяне, о, Вялікі Божа, удыхні ў мяне любоў!“ Вяпруковым страшэнным рыканнем моцна роўма раўці пачала яна, грухатала грамоўнай трашчоткаю, напускала ўслед кажаноў. Вокамгенна заціхла ўсё вакол, не лішыўся як толькі я розуму, на далонях прынес ветрык лёгенькі аржаны ды яловы пах. “Трошачкі, трошачкі дапамажы ты мне, Маці-Прырода, нарадзі мяне ты зноў! Трошачкі, трошачкі, аберажы мяне, о, Вялікі Божа... Я часціна Твая!“ З
Back to Top