«ДОКТАР АЙБАЛІТ» – рэжысёр-пастаноўшык: М. Краснабаеў

ДОКТАР АЙБАЛІТ 0 Казка-гульня на адну дзею Рэжысёр-пастаноўшчык: Міхась Краснабаеў Мастак-пастаноўшчык: Дар’я ВОЛКАВА Кампазітар: Аляксандр Крыштафовіч Балетмайстар: Наста Астапенка Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік Бармалей, хлус ды злоснік! Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара Айбаліта! Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца, спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка павернецца нязведаным цёмным бокам… Працягласць – 1 гадзіна
Back to Top