Алесь Камоцкі / Уладзімір Караткевіч. Прэм’ера песні “Як сканаю — душа застанецца“.
Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Прэзентацыя песні “Як сканаю — душа застанецца“.
Музыка: Алесь Камоцкі
Словы: Уладзімір Караткевіч
Выконвае Алесь Камоцкі.
***
Як сканаю — душа застанецца
Ў ззянні кожнай крынічнай слязы,
У аеру, што з ветрам сячэцца,
Ў срэбных хвалях дняпроўскай лазы,
Ў бадзяках, што мячамі суровымі
Кожны родны вартуюць пляцень,
У шыпшыне, што ля Загор’я
Ля старэнькай капліцы цвіце,
У азёрах паўночных і ў нетрах,
У чырвоным начлежным агні,
Ў пільным флюгеры, што пад в