Мэдыкі выйшлі на пратэст супраць гвалту ў Менску <#РадыёСвабода>

Больш за 200 мэдыкаў выйшлі сёньня на акцыю “Мэдыкі з народам” у Менску. Яны пратэставалі супраць гвалту міліцыі і супраць выкарыстаньня машын хуткай дапамогі для дастаўкі супрацоўнікаў міліцыі да месцаў пратэсту. Да іх прыехаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік. Праз паўгадзіны пасьля пачатку акцыі да мэдыкаў пад’ехалі некалькі аўтазакаў і мікрааўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі. Вядома пра прынамсі двух удзельнікаў акцыі, якія былі затрыманыя.
Back to Top