Не забывайце якімі мы былі!
А памятаеце, як мы баяліся?
Баяліся, бо не ведалі, што нас чакае, але ўсё роўна рабілі крок наперад, бо верылі, што толькі мы можам ўсё змяніць.
Памятаеце, як мы сталі ў ланцуг адзін за аднаго, бо зразумелі, што толькі праз салідарнасць можна атрымаць узаемную падтрымку.
Мы усміхаліся. У прамянях цёплага летняга і восеньскага сонца мы перасталі хаваць свае твары і навучыліся адкрыта выражаць свае эмоцыі.
Мы крычалі і наш крык адбіваючыся ад сцен вуліц з хуткасцю гука разносіўся па шырокіх праспектах паказваючы як нас шмат.
Мы плакалі. Спачатку ад болю, а затым ад радасці, бо толькі надзея дае моц і кожная невялікая перамога напаўняла нашыя сэрцы радасцю.
Мы сталі самімі сабой, бо перасталі дагаджаць, пагаджацца і прытварацца.
Мы адкрыліся ўсяму свету і свет уздрыгнуў, бо зразумеў, каго яму не хапала ўвесь гэты час.
Мы навучыліся любіць свабоду. Той кароткі прасвет, які паказаўся нам светам і выхадам з цьмы.
Мы сталі крэатывіць, бо толькі свабодны чалавек альбо чалавек, які змагаецца за свабоду, здольны тварыць.
Мы сталі бліжэй і зразумелі, што побач з намі жывуць цудоўныя людзі, якія не заўважалі адзін аднаго раней, бо ўсе былі вымушаныя прытварацца.
Мы навучыліся дапамагаць тым, хто аказаўся ў бядзе і каму патрэбная дапамога. Мы рабілі гэта самастойна.
Мы жылі. Той кароткі перыяд за 28 год напаўняў нас энергіяй і верай у саміх сябе.
Калі запытаеце – што рабіць далей?
Не забывайце хто мы і якімі мы былі!
Рэанімацыйны пакет рэформаў – гэта пакет рэформаў новай Беларусі!
Мы працягваем працу!
Далучайцеся!
#bsdp
1 view
637
175
1 month ago 01:11:17 1
Контакт со Звёздными Учителями Света (1111 Гц) | Космическая Музыка Активация Кристаллической Души
1 month ago 00:23:56 5
Рамзану Кадырову все можно? Как садист с низким интеллектом держит в страхе Путина и весь Кремль
1 month ago 00:00:50 1
🙏12 апреля Лазарева суббота🙏Вербная суббота🙏Канун входа Господня в Иерусалим🌷Красивая открытка
1 month ago 00:43:52 1
Анатолий Клесов “Поскреби русского - получишь ария!“
1 month ago 01:25:42 2
ВЕЧЕРИНКА В ТИХОМ ИРАНСКОМ КВАРТАЛЕ ЗАКАНЧИВАЕТСЯ ПОЛИЦЕЙСКОЙ ОБЛАВОЙ! Третий этаж. Драма. Фильм
1 month ago 01:44:42 2
Фильм смотрят задержав дыхание! ПОД ПРИЦЕЛОМ ЛЮБВИ Русские мелодрамы 1080 hd, новые фильмы