Што рабіць, калі па вас прыйшлі | Что делать, если за вами пришли

Валярына Кустава, аўтарка праграмы “Беларус беларусу“, раскажа нашым гледачам, чаму была вымушаная з’ехаць з Беларусі і што рабіць, калі па вас прыходзяць “праваахоўныя“ органы. Сочым за падзеямі ў краіне 16 чэрвеня. Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнанняя Святланы Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту. 9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана Ціханоўская.
Back to Top