ПАДАРОЖЖА З ЖЫГАМОНТАМ. Вёска Барацін

Новае падарожжа – у вёску Барацін Карэліцкага раёна. У ХVІ ст. Барацін ад вялікага князя атрымаў Хведар Калантай. З часам гаспадары мяняліся. Верагодна, сюды да сваякоў неаднаразова прыязджаў паэт Ян Чачот. У Бараціне нарадзіўся ксёндз Зыгмунт Лазінскі (1870-1932), які стаў біскупам адноўленай Мінскай дыяцэзіі. Менавіта Лазінскі быў сярод тых святароў, хто правёў першую службу ў Мінску па-беларуску.
Back to Top