Ціханоўская – беларусам: «Кожнае вашае слова і дзеянне – мае значэнне і набліжае нас да перамогі»

Беларуская лідарка прапанавала беларусам 5 спосабаў, як тут і зараз рэагаваць так званы «Адзіны дзень галасавання». Яна таксама падкрэсліла, што ні беларусы, ні міжнародная супольнасць вынікі гэтых БЕЗВЫБАРАЎ не прызнаюць. Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю вас выказаць нязгоду з выбарчым фарсам – хаця я разумею, што ва ўмовах тэрору бяспечных спосабаў амаль не засталося. Але вось тое, што кожны з вас можа рабіць ужо зараз: 1️⃣ Пазбягайце ўдзелу ў любых рэжымных мерапрыемствах. 2️⃣ Выкарыстоўвайце незалежныя медыя для атрымання праўдзівай інфармацыі. Пры гэтым выкарыстоўвайце VPN і прыбірайце лічбавыя сляды. 3️⃣ Не дазваляйце рэжыму падмануць сябе, вашых блізкіх і сяброў. Тлумачце, чаму тое, што абвясціў Лукашэнка – гэта БЕЗВЫБАРЫ. 4️⃣ Збірайце доказы злачынстваў рэжыму і яго памагатых. Яны павінны ведаць, што панясуць адказнасць за свае дзеянні. 5️⃣ Выкарыстоўвайце сродкі творчага самавыражэння: музыку,
Back to Top