Траецкая (Белая) царква | вёска Белая Царква, Чашніцкі раён, Віцебская вобласць

Троіцкая царква пабудавана ў 1599 г. (XVI стагоддзе) на востраве возера Галаўль (цяпер тут паўвостраў, і возера мае назву Чарэйскае) канцлерам ВКЛ Львом Сапегам. Траецкая царква здзівіць турыстаў не столькі знешнім выглядам, колькі тым, што яе пачалі будаваць яшчэ ў часы Фларэнтыйскай уніі. Яе заключылі ў 1439 годзе, прызнаўшы аб’яднанне Заходняй і Усходняй (праваслаўнай) цэркваў на ўмовах прызнання лацінскай дагматыкі і вяршэнства папы рымскага пры захаванні праваслаўных абрадаў. Траецкая царква пабудавана ў стылі ранняга барока. На храме захавалася абарончая вежа. Сцены і звод царквы ацалелі ў першапачатковым выглядзе. Гэта значыць, што Белая царква адзіны не толькі ў Беларусі, але і ў цэлым свеце, не перабудаваны помнік архітэктуры ранняга барока. Фота: Віктара Малышчыца і K. Skorewicz Музыка: Huma-Huma - Pachabelly, YouTube Audio Library
Back to Top