Dzieciuki - Час касінераў

Ты цяпер не адзін – да народа вяртаецца вера у другое жыцьцё. Прэч маўклівасьць і згоду сваю! І да нашых мясьцін набліжаецца час касінераў, І наступіць не горла аднойчы мой люд гадаўю! Нам ня трэба дазволу… Мільёны забітых за намі. Гэта наша зямля, гэта нашы лясы і палі. І гудуць у нябёсах паўстанцкія душы званамі, А нашчадкі паўстанцаў зьбіраюцца зноў на зямлі. Толькі нам не канец. Мы працяг да другіх пакаленьняў. Грамадзяне з натоўпу рабіцца людзьмі пачалі. Бо Кастусь Каліноўскі застаўся ў душы і сумленьні, А ня ў голым граніце застаўся на гэтай зямлі. Зноў нас будуць душыць з дапамогай глухіх і спакойных. Мы яшчэ павандруем далёка за Нёман і Сож, калі час касінераў заменіцца часам бязбройных, калі час безгаловых цялём папляцецца пад нож. Зноў «шалёных» няма! Без гарантыі кроку не ступяць і ня вераць нікому, і слова сказа
Back to Top