Падзеі ў п’есе адбываюцца ў хаце Крыніцкіх у два восеньскія вечары. У першы зь іх Паўлінка, пакуль не вярнуліся з рынку яе бацькі — Сьцяпан і Альжбэта Крыніцкія, — сустракаецца са сваім каханым, настаўнікам Якімам Сарокам. Пасьля іх вяртаньня неўзабаве ў хату заяўляюцца сваяк Пранцысь Пустарэвіч з жонкай Агатай, якія прымаюць актыўны ўдзел у падзеях. Назаўтра, пасьля кірмашу, ў Крыніцкіх ладзіцца вечарынка. Акрамя Пустарэвічаў, сюды прыходзіць фанабэрлівы шляхцюк Адольф Быкоўскі, што зьбіраецца сватацца да Паўлінкі, і іншыя госьці. У цэнтры падзей — разумная, дасьціпная, вострая на язык Паўлінка. Вольналюбівая, яна здольная пастаяць за сябе, за сваё каханьне, ідзе ў жыцьцё самастойнай дарогай. На шляху закаханых стаяць патрыярхальныя, кансэрватыўныя сілы. І хоць нялёгка Паўлінцы процістаяць гэтым звычаям і традыцыям, тым болей, што носьбітамі іх зьяўляюцца яе бацькі, блізкія ёй людзі, дзяўчына знаходзіць у сабе сілы, каб не падпарадкавацца волі бацькоў.
1 view
626
145
1 year ago 00:08:31 1
Янка Купала насамрэч хацеў збегчы за мяжу?
1 year ago 00:06:33 1
Паўлінка. Янка Купала
2 years ago 00:07:58 1
110 лет пьесе «Паўлінка»: как она создавалась? Главный эфир
2 years ago 00:26:00 130
Янка Купала: адзіная Паўлінка | ЗАПІСКІ НА ПАЛЯХ
3 years ago 00:01:10 158
Буктрейлер на книгу “Паўлінка“ Янки Купалы
5 years ago 01:40:35 6.3K
Концерт к открытию 100 сезона Купаловского театра | ПРЯМОЙ ЭФИР
10 years ago 00:02:47 7
Каталог афиш спектаклей «Паўлінка» разных лет представили в Минске