У Мінску школьніца трапіла пад колы аўтамабіля

У Мінску школьніца сёння раніцай спяшалася на тралейбус і патрапіла пад колы аўтамабіля. Вадзіцель Nissan ехаў па Адзінцова ў напрамку вуліцы Цімашэнкі і здзейсніў наезд на 11-гадовую дзяўчынку - яна з траўмамі шпіталізаваная. Школьніца хацела паспець на тралейбус, які ўжо быў на прыпынку. У ДАІ нагадваюць: працягваецца рэспубліканская акцыя “Беражыце дзяцей!“, накіраваная на прафілактыку дарожнага траўматызму з удзелам непаўналетніх. Мы в социальных сетях:
Back to Top