На “Творчай кухні“ пісьменніца Зараслава Камінская

14 красавіка а 19-й на “Творчай кухні“ пісьменніца Зараслава Камінская, аўтарка кніг “Русалкі клічуць“ і “Калядны стол“, лаўрэатка прэміі “Дэбют“ і прэміі Цёткі, “бронзавая прызёрка“ прэміі Гедройца 2020 года. Пагаворым з ёю пра баланс паміж натхненнем, журналісцкай адукацыяй і пісьменніцкай працай, пра тое, як жыццё пісьменніцы змяняецца праз нараджэнне дзіця. Ну і, натуральна, запытаемся, куды клічуць русалкі і што штурхае пісьменнікаў пісаць пра ежу. “Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.
Back to Top