ДОБРЫ ЧАС СТАРЫ

#Каляды #Новы_год “Добры час стары” (Robert Burns, Шатландыя, 1788) — гэта пераклад шырока вядомага шатландзкага сьпеву “Auld Lang Syne”. Гэты сьпеў распачынае калядны альбом “Першы сьпеў на Раство” гурта “Сьвятло Ўсходу”. 1. Старых знаёмых узгадай, Свой кубак падымі, Старых знаёмых узгадай І добры час стары. Ref: За добры час стары, сябрук, За добры час стары, Яшчэ па кубку дабрыні, За добры час стары! 2. І пэўна возьмем мы яшчэ, Напэўна возьмем мы, Падымем кубак мы яшчэ за добры час стары. 3. Па ўзгорках крочылі з табой, Запальвалі кастры, Блукалі, шмат прайшлі дарог Ў той добры час стары. 4. Мы плавалі ў рацэ з табой Ад ранішняй пары, Вады ўжо столькі уцякло У добры час стары. 5. Мой сябра, вось мая рука — З табою разам мы Падымем кубак і да дна — за добры час стары. Вакал — Сяргей Раюнец, Арцём Сітнікаў Гітара — Арцём Сітнікаў Дуда — Валянціна Міронава Давул — Цімафей Палунін Пераклад — Сяргей Раюнец Выкарыстана графіка “Каляровае адзеньне” з выставы “Вяртаньне”. Мастак — Аляксандр Бірук.
Back to Top