«Воўк з Уол-стрыт» — беларускі трэйлер

У год, калі яму споўнілася 26, Джордан Бэлфарт зарабіў 49 мільёнаў даляраў. Ён быў незадаволены, бо яшчэ тры і атрымалася б па мільёну ў тыдзень. Грошаў ніколі не бывае дастаткова. Грошы паядаюць. Грошы зводзяць з глузду. Яшчэ. Яшчэ. ЯШЧЭ. Новы фільм Марціна Скарсэзэ. Экранізацыя рэальнай гісторыі чалавека, што пачынаў свышпаспяховым брокерам, а прыйшоў да турэмнага тэрміна і наркатычна-алкагольнай залежнасці. У галоўнай ролі Леанарда Ды Капрыё.
Back to Top