ДЗЕЦІ МІРУ (Відэа)

У Брэсце ўручылі сертыфікаты дзецям Міру. Гэта дзеці, якія з’явіліся на свет 21 верасня – у Міжнародны Дзень Міру. Ён аб’яўлены Генеральнай Асамблеяй ААН днём адмаўлення ад насілля і вайны ва ўсіх кутках свету. Сімвалічна, што ў Брэсце ў гэты дзень на свет з’явілася рэкордная, за ўсю гісторыю правядзення акцыі, колькасць немаўлят - 21. Пасланцаў міру віталі ў Доме грамадзянскіх абрадаў Брэста.
Back to Top