Минск 1999 год
У далёкім 1999 годзе наша фірма ТАА «Тунік» замовіла i прадзюсавала дваццаціхвілінны фільм пра Мiнск «Рытмы Мінска» ў прафесійнай відэастудыі “Тацяна“. Фільм прызначаўся для продажу турыстам на відэакасетах. Агучылі яго на пяці мовах: беларуская, руская, англійская, нямецкая і італьянская. Нядаўна я натыкнуўся на скрынку з фільмамі і вырашыў падзяліцца версіяй на беларускай мове. Тады не было яшчэ усялякіх квадрокоптеров (выкарыстоўваўся звычайны верталёт для здымак) і лічбавых камер, мабільнікі былі кнопкавымі i без камер (GSM сувязь з Нокiа 3210 ад «Велком» з’явілася менавіта ў 1999 годзе, а дагэтуль быў стандарт NMT ад «БелСел» i пэйджары), але атрымалася нядрэнна. Прапаную ўсім паглядзець копію нашага фільма i акунуцца ў атмасферу Мінска канца ХХ стагоддзя. (Правообладатель ООО «ТУНИК» ©. Прокатное удостоверение №164 от )