BRUTTO - ГОДЗЕ [Official Music Video]

Янка Купала, 1906 Хай жа вам так не здаецца, Што бяда ўжо і зацісьне. Знайце, ліха ператрэцца I маланкай доля блісьне. Праўда, поўны сумаў весьці Буйны вецер нам прыносіць, Што як з гора, як з балесьці Каля нашых хат галосіць – I галосіць, і заводзе, Плача, як па дзетках маці, Аж бы крыкнуў: годзе, годзе! Годзе сэрца жалем рваці! Але ўсё ж, хай не здаецца, Што бяда ўжо і зацісьне, – Наша ліха ператрэцца, I маланкай доля блісьне.
Back to Top