Жыхары краінскага паселішча Дабранка зьвярнуліся да беларуса на мяжы

“Ні Расею, ні беларускія войскі ня пусьцім”. Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка зьвярнуліся да беларусаў на мяжы Жыхары ўкраінскага паселішча Дабранка выйшлі з акцыяй да аднайменнага пункту пропуску зь Беларусьсю, каб перадаць беларусам, што не дазволяць увайсьці на сваю тэрыторыю ні расейскім, ні беларускім войскам. Спачатку адзін з жыхароў гучна пракрычаў: “Беларусы! Вы чуеце нас? Перадайце, калі ласка! Дабранка вас тут не чакае! Ні Расею, ні беларускія войскі мы не прапусьцім!”. Другі дадаў: “Гець дадому!”. Жыхары Дабранкі чакалі адказу, але ім так ніхто і не адказаў. Напрыканцы мясцовыя жыхары ўключылі гімн Украіны.
Back to Top