Магутны Божа ў выкананні гарадзенскіх святароў

Да Дня роднай мовы партал абвясціў конкурс, у якім трэба было прачытаць верш на беларускай мове, за што пераможцу абяцалі 30 кніг беларускай класікі ад выдавецтва «Папуры». Гарадзенскія святары падумалі, што будзе выдатна мець кнігі ў парафіяльнай бібліятэцы, каб праваслаўныя вернікі маглі іх чытаць. Яны зрабiлi сваё вiдэа i ў заяўцы паабяцалі ў выпадку перамогi перадаць прыз бібліятэцы кафедральнага сабора.
Back to Top