Канал “Культура“ Беларускага радыё. Іван Крук - Традыцыйная культура беларусаў - 2. 27. Вяселле - 12

Збіраем нявесту На Міншчыне пераапраналі нявесту ў чырвоным куце. Часта пераводзілі ў хату суседзяў. Пры гэтым трэба было прадугледзець усё: хата суседзяў павінна размяшчацца на ўсход ад бацькоўскай, за мінулы год там ніхто не памёр, ніколі не разводзіліся, не гарэлі. Ні ў якім выпадку суседская хата не павінна была знаходзіцца цераз дарогу. #КаналКультура #КультурныяСкрыжаванні
Back to Top