atesta - душа
верым у непазбежнае лепшае!
рэжысер: Аляксей Паўловіч
камера: Ягор Супастатаў (творчае аб’яднанне “Няхай“)
Альбом “16 “
#atesta #atesta_by #няхай
ДУША
Кожны дзень, як крок у бездань
Раніца-вечар
Кожны дзень душа нямее
Абдымі мяне
Шалі вагаюцца ў бок добра
Вядзецца летапіс твайго жыцця
Колькі шнараў на нашых целах.
Нябачных траўмаў ў нашых сэрцах
Кожны дзень Душа нямее
З холаду ў мароз
Кожны дзень агонь і пекла,
Ня трэба слёз
Шалі вагаюцца ў бок добра
Вядзецца летапіс твайго жыцця
Колькі шнараў на нашых целах.
Нябачных траўмаў ў нашых сэрцах
Цела помніць, не забывае
Душа трымайся, вясна ўжо хутка