Тутэйшая Шляхта [TŠ] - Ды найлепшыя сарматкі

📱 Сачы за намі тут: 💿 Пампуй нашыя трэкі тут: Ода вялікалітоўскім шляхцянкам ❤ Словы: Ўладзіслаў Сыракомля (1858г.) (у перакладзе Ірыны Багдановіч) Музыка: Вольга Махнач - вакал, дуда: Андрэй Сцяпанаў - бэк-вакал: Дзяніс Сцяпура - цымбалы: Вольга Грышчанка - скрыпка: Вольга Івашкевіч - гітара: Сяргей Маісейчык - бас-гітара: Сяргей Кунцэвіч - ударныя: Андрэй Маўрын Гуказапіс і звядзенне: Алег Даманчук (©Mapletree Studio) Фота: Дар’я Якубовіч (на фота Дар’я Шчэрбіна, Марыя Копцель-Сцяпура і Вольга Вайцянкова) Дзеткі мілыя, зважайце, покуль сэрцы расцвітаюць З вочак прэч тугу змятайце, твары хай усмешкай ззяюць Вось дзяўчынка, ўбрана ў квецень, каля годнай крочыць маткі Хоць кабет нямала ў свеце, ды найлепшыя сарматкі. Усё вакол сябе атуліць хараством, каханьнем, цнотай Бацьку, маці прыгалубіць і разлучыць іх з маркотай Хто хоць раз яе прыкмеціць, захавае ў сэрцы згадкі Хоць кабет нямала ў свеце, ды найлепшыя сарматкі. Як надыдзе ўзрост паважны шчыра моліцца ў касцёле Рукі пацерамі вяжа, крыжам сцелецца на доле За дзяцей, за ўнукаў просіць, за спакой усёй грамадкі Хоць кабет на свеце досыць, ды найлепшыя сарматкі.
Back to Top