Аграрыі вобласці вядуць вясенне-палявыя работы кругласутачна ()
Уначы рыхтуюць глебу, днём сеюць. Аграрыі Віцебскай вобласці вядуць вясенне-палявыя работы кругласутачна. Арганізаваць такую работу яшчэ напярэдадні сельскагаспадарчага сезону запатрабаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў. Начныя работы ў асноўным тычацца падрыхтоўкі глебы – трактары працуюць з плугамі, культыватармі, дыскатарамі. Укласціся ў аптымальныя тэрміны пасяўной – задача нумар адзін для аграрыяў. І кругласутачны рэжым работы дазволіць гэтыя тэрміны не ўпусціць.
Тэлерадыёкампанiя «Вiцебск» © 2018