Мы верым, што з’яднаўшыся можна перамагчы усё.
А для таго, каб па-сапраўднаму з’яднацца - трэба перамагчы сябе.
Сябры, спадзяёмся, што гэта песня натхніць вас
Запіс адбыўся пры падтрымцы фонда культурнай салідарнасці.
Дзякуем усім, хто прыняў удзел у выданні гэтай песні. З вамі мы ўжо дасведчылі адзінства. Дзякуем Сашу Бондараву за здымкі і працу над відэа, дзякуем Сяргею Кудзелічу, які заўсёды робіць нашы песні ў самай лепшай якасці.
Дзяліцеся гэтым відэа з сябрамі!
Падтрымаць творчасць Laudans можна тут
Калі вымыць добра рукі,
не браць нічога бруднага ў іх -
будуць прыгожыя, белыя і чыстыя,
ды навошта патрэбны яны:
ні да чаго не дакранешся-
шкада сапсаваць чысціню.
Адзінства, нам патрэбна адзінства
Я патрабую тваёй чысціні,
каб адысціся ад свайго балота.
Не бойся сваю руку працягнуць –
гэта табе не пашкодзіць.
А, можа, калі прыглядзішся –
не так усё брудна ўва мне.