3 лістапада спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа, народнага паэта Беларусі, празаіка, драматурга і перакладчыка, крытыка і публіцыста, настаўніка літаратурнай моладзі, вучонага, лінгвіста і фалькларыста.
Сваім талентам Якуб Колас адкрыў невычэрпныя магчымасці роднага слова, вызначыў асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, падняў яе да ўзроўню развітых літаратур свету.
Прапануем пазнаёміцца з яго вершам “Адлёт жураўлёў“ у рамках літаратурнай відэаакцыі “Гучы, роднае слова!“.
Верш чытае Аксана Кажэрава
Відэамантаж Аксаны Кажэравай
Музыка: Эдгар Туниянц “Заплаканная осень~Autumn in tears“
На канале Music Edgar Tuniyants -
***Адлёт жураўлёў***
Белыя валокны
Сцелюцца над долам.
Не спяваюць птушкі,
Сціхнуў лесу шолам.
Сцелюцца валокны,
Тчэцца павуціна —
Блізка, блізка восень,
Смутная часіна!
Зажурыцца неба,
Схованае ў хмары,
I агорнуць сэрца
Нейкі жаль і мары.
Замірае лета,
Заціхаюць далі,
Сірацее рэчка,
Халадзеюць хвалі.
Стомленасць, знямеласць.
Тояць думку боры.
Шш! што та за гукі
Чуюцца ў прасторы?
Жаласна-прыгожа
Льюцца ў небе гукі,
Слухаюць лясы іх,
Луг, балота, лукі.
У бязмежным небе
Роўненькім шнурочкам
Жураўлі на вырай
Мкнуцца над лясочкам.
Меншыцца шнурочак,
У паднеб’і тае,
Вось ледзь-ледзь чарнее,
Міг — і прападае.
I стаіш ты, смутны,
Доўга пазіраеш,
Як бы нешта страціў,
А што — сам не знаеш.
Так у час расстання
З тым, хто сэрцу любы,
Адчуваеш смутак
Цяжкай страты-згубы.
I глядзіш маўкліва
На дарожку тую,
Што нясе ўдалечу
Душу дарагую.
(Якуб Колас)
1 view
633
141
2 weeks ago 00:31:08 10
[Убежище Кунякина] Обзор на Минск
3 weeks ago 00:11:03 23
[NewTV Spanish] 【Sub Español】EP 17丨Amor Bajo La Luz De La Luna丨The Rules Of Love Under The Moonlight丨月光下的恋爱法则
3 weeks ago 00:00:18 1.8K
В Минске легковушка столкнулась с трамваем
4 weeks ago 00:00:28 2
Los habitantes de la Franja de Gaza soportan enormes filas con la esperanza de conseguir alimentos