Гімн званоў (Acapella cover) // Carol of the bells
Рады прэзентаваць вам наш акапэльны кавер на беларускай мове вядомага каляднага спеву “Carol of the bells”
Аўтарскі пераклад: Жанна Гаўрычэнкава
Вакал:
Вераніка Чашэйка
Святлана Куцуха
Карына Гаўрынчэнкава
Максім Рогач
Леў Ільін
Бітбокс: Віктар Дзераўнюк
Відэааператар: Сяргей Чашэйка
Тэкст:
Слухай, звіняць,
Званы звіняць!
Пяюць удалеч,
Сум гоняць прэч.
Прыйшло Раство,
Цуд прынясло.
Дзецям малым,
Людзям сталым.
Дзінь-дон, дзінь-дон,
Чароўны звон!
Спеў пра Раство,
Дум хараство!
Зычым дабра
Вам і сябрам!
Шчасця ў дом!
Разам спяём.
Званы звіняць,
Гукі ляцяць
Да вас, сябры,
Ва ўсе двары.
Хопіць сядзець,
Давайце пець!
Раство прыйшло,
Мір прынясло!
Свята, свята, свята, свята блізка!
Свята, свята, свята, свята блізка!
Тыя званы
Здалёк чутны.
Свята ў нас,
Радасці час!
#cover #music #acapella
5 views
2721
926
1 year ago 00:17:04 1
Christmas acapella songs / Акапэльныя спевы пра Раство / DOBRY LAD - Свята блізка
2 years ago 00:03:10 1
Гімн званоў (Acapella cover) // Carol of the bells
2 years ago 00:00:00 5
Лукашэнка абяцае сілавікам кватэры на пенсіі. Таленавітых студэнтаў пазбавяць стыпендыяў / Студыя